Першы канал Беларускага радыё адзначыць 115-годдзе Кузьмы Чорнага
З 22 па 28 чэрвеня ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё пройдзе “Юбілейны тыдзень” класіка беларускай літаратуры пісьменніка Кузьмы Чорнага, прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння вядомага аўтара.

Кузьма Чорны – стваральнік беларускай сацыяльна-псіхалагічнай і інтэлектуальна-філасофскай прозы. Выдатны аналітык, пісьменнік, які добра валодаў псіхалагічнымі прыёмамі пісьма, умеў заўважыць і перадаць найтанчэйшыя рухі чалавечай душы, самыя нечаканыя змены настрою і матывы паводзін чалавека.
Да гэтага часу і даследчыкаў літаратуры, і прыхільнікаў творчасці аўтара дзіўляе яго працавітасць. Пражыўшы ўсяго 44 гады, ён напісаў больш за пятнаццаць буйных твораў – раманаў і аповесцей, а таксама шмат апавяданняў, п’ес, артыкулаў, фельетонаў, літаратуразнаўчых даследаванняў. Кузьма Чорны вёў нацыянальную прозу да адкрыццяў такіх вышынь, якія былі напрацаваныя пісьменнікамі Заходняй Еўропы. Ён мог бы стаць беларускім Дастаеўскім, Камю, Фолкнерам… Але нават тое, што пісьменнік паспеў спраўдзіць за свой кароткі век, дазваляе нам гаварыць пра яго ўнікальную постаць ў айчыннай літаратуры…
У фондах Беларускага радыё захоўваецца шмат радыёспектаклей і пастановак паводле аповесцей і раманаў Кузьмы Чорнага, а таксама запісаў мастацкіх чытанняў яго апавяданняў. На працягу “Юбілейнага тыдня” ў “Тэатры Беларускага радыё” прагучаць: 22 і 23 чэрвеня – радыёспектакль у дзвюх частках “Бацькаўшчына”, 24 чэрвеня – радыёспектакль “Насцечка”, 25 чэрвеня – радыёспектакль “Вераснёвыя ночы”, 26-28 чэрвеня – радыёспектакль у трох частках “Млечны Шлях”. 28 чэрвеня “Юбілейны тыдзень” завершыць радыёпастаноўка “Вялікае сэрца”.

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: