Праект "Канцэртная зала" распачынае новы сезон на радые "Культура"

1 кастрычніка ў Міжнародны Дзень музыкі адкрыецца новы сезон у «Канцэртнай зале» канала «Культура» Беларускага радыё. У межах гэтага папулярнага праекта штодзённа ў эфіры транслююцца самыя цікавыя канцэрты са ўсяго свету. Канцэрты беларускіх музыкантаў, як правіла, гучаць у прамым эфіры.

Так, на сёлетняе адкрыццё сезона запланавана прамая трансляцыя з Вялікай студыі Дома радыё. Канцэрт прысвечаны 75-годдзю слыннага беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага, творы якога прагучаць у выкананні Сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі (дырыжор Валерый Сарока).

Канцэрт юбіляра складаецца з Сімфоніі №12 для струнных, Дывертысмента для аркестра і Канцэрта №2 для цымбал з аркестрам (сола выканае прадстаўніца Беларусі на сёлетнім «Класічным Еўрабачанні» ў Вене, уладальніца Гран-пры конкурса імя І.Жыновіча-2012, студэнтка Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі музыкі Аляксандра Дзенісеня).

А героем праграмы стане сам кампазітар Дзмітрый Смольскі. Паслухаць канцэрт, задаць пытанні кампазітару і музыкантам можна будзе непасрэдна ў Вялікай студыі Дома радыё падчас трансляцыі. Колькасць месц абмежаваная. Таму жадаючыя паўдзельнічаць павінны загадзя даслаць свае імёны і прозвішчы на электронны адрас: 2101248@tut.by.

Для тых, хто будзе слухаць трансляцыю дома, нагадаем эфірны адрас канала «Культура» у Мiнску: 102,9 FM.

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Рейтинг:

(0)