Радые "Сталіца" адзначае 18-годдзе

  • 22.09.2016, 17:24
  • 11 198
  • Радые "Сталіца" адзначае 18-годдзе21 верасня радыё “Сталіца” адзначае 18-годдзе! Адзіная ў краіне цалкам беларускамоўная радыёстанцыя FM-фармату здолела знайсці ўласны стыль і рытм вяшчання, бо кожны з яе супрацоўнікаў з натхненнем стварае тое, што слухачы, спадзявана, назавуць “любімым”.

    Радыё “Сталіца” – структурнае падраздзяленне Белтэлерадыёкампаніі. Пад дэвізам “Слухай любімае!” калектыў стварае інфармацыйныя, пазнавальныя і музычна-забаўляльныя праграмы, арыентаваныя на “думаючую моладзь” і “прасунутых дарослых”. Асаблівае месца ў “сталічным” эфіры займаюць праграмы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, праз якія можна віртуальна падарожнічаць па цікавых мясцінах нашай краіны, даведацца пра ўнікальныя прыродныя рэсурсы і помнікі архітэктуры, а таксама зрабіць своеасаблівы экскурс у гісторыю і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі.
    Калі казаць пра тое, што вылучае сярод мноства FM-радыёстанцый “Сталіцу”, то гэта – асаблівы падыход да музычнага напаўнення эфіру: падборка песень задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока.

    Музычны фармат радыё “Сталіца” знаходзіцца на стыку фарматаў AOR/АС (альбомна-арыентаваны рок / сучасная музыка для дарослых). Вялікая ўвага надаецца маладым беларускім музыкантам і аўтарам, якія працуюць у рок-стылістыцы.

    Сёння музычная напаўняльнасць радыё – лепшыя сучасныя хіты, а таксама класіка рока з усяго свету з акцэнтам на музыку айчынных выканаўцаў.
    “Мы спрабуем не толькі утрымаць, але і ўвесь час пашыраць нашу аудыторыю слухачоў. У прыватнасці, для гэтага на нашым афіцыйным сайце павялічылася музычнае і інфармацыйнае напаўненне. Створаны ўсе ўмовы для таго, каб наведвальнікі нашых афіцыйных старонак ў сацыяльных сетках былі больш актыўныя. Карацей, мы робім ўсё, каб слухачы сталі бліжэй да нас. І, канешне, вельмі прыемна, што так яно і адбываецца”, – адзначыў дырэктар радыё “Сталіца” Алег Міхалевіч.

    TVnews.by віншуе калег з Днём нараджэння!


    * Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

    Рейтинг:

    (2)
    TVnews.by