На радыё “Сталіца” – новы сезон

Першае, што адразу прыцягне да сябе ўвагу радыёслухачоў – афармленне эфіру. Яно зменіцца да непазнавальнасці. А выпускі навін будуць выходзіць у новым фармаце і гучанні: не проста цікавыя, а вострыя, надзённыя навіны, яшчэ больш аператыўнай інфармацыі ад карэспандэнтаў, прамыя уключэнні з месца падзей.
У новым сезоне радыё “Сталіца” пашырыць колькасць праграм для моладзі. Так, напрыклад, “Маладзёжны праспект” пазнаёміць з важнай і цікавай інфармацыяй, а “Пакаленне.by” будзе радаваць сустрэчамі з прадстаўнікамі маладзёжных субкультур. Музычныя, спартыўныя, індустрыяльныя і арт-субкультуры – нішто не застанецца па-за увагай.
Новы праект “Пра Рок” – апошнія актуальныя навіны цяжкай музыкі. Праект “Крок да рока” выйдзе на новы узровень: жывыя кампазіцыі будуць гучаць з вялікай студыі Дома радыё.
Публіцыстычная праграма “Лінія лёсу” пазнаёміць з рознымі людзьмі, чыё жыццё і лёс прыклад для іншых. Яны прайшлі цяжкія выпрабаванні і знайшлі выйсце са складанай сітуацыі.
У новым сезоне з рубрыкай “Тур па Беларусі” адбудуцца метамарфозы. Яна ператворыцца ў паўнацэнную праграму, дзе будзе яшчэ больш інфармацыі пра нашу краіну, яе славутасці і цікавыя месцы.
Але, бадай, самае адметнае, што ў гэтым сезоне радыё “Сталіца” не толькі будзе радаваць аматараў рок-музыкі у FM-эфіры і інтэрнэце, будзе працягваць работу ў сацыяльных сетках, а і прапануе жывы непасрэдны кантакт са стваральнікамі эфіру падчас прома-акцый. Першы такі канцэрт адбудзецца напярэдадні дня нараджэння радыё “Сталіца” 19 верасня у сталічным ТNТ rock club. Вас чакае сустрэча з удзельнікамі праекта “Ведай нашых”.
Радыё “Сталіца” штодня гучыць у эфіры 24 гадзіны на УКХ і ў FM-дыяпазоне на 105,1 (Мінск).
* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: