У Менску з’явілася інтэрнэт-радыё, якое вырашае спрадвечнае пытанне: «Што зараз паслухаць?»

  • 07.09.2018, 14:00
  • 5 589
  • Два беларускіх дзіджэя Stereobeaver і KorneJ запусцілі радыёстанцыю, у эфіры якой граюць як класічныя нятленкі і аўтэнтычны world music, так і актуальнае індзі, рытмічныя эдзіты і густоўныя беларускія рэлізы. Галоўны акцэнт – музыка, якую заўжды можна ўключыць у сяброўскай кампаніі, а таксама падчас працы, адпачынку і нават сну.

    У Менску з’явілася інтэрнэт-радыё, якое вырашае спрадвечнае пытанне: «Што зараз паслухаць?»

    «Мы раздзялілі эфір на некалькі часавых перыядаў. Так, напрыклад, раніцай граюць бадзёрыя кампазіцыі, ад якіх хочацца выпрастаць плечы і рынуцца ў бой з паўсядзённымі справамі; днём – больш спакойная, фонавая музыка, пад якую зручна працаваць; вечар мы дзелім на дзвіжовы і чыловы, а ноччу пагружаемся ў бязмежны эмбіент. Па пятніцах і суботах у нас – клубныя паці», – распавядаюць стваральнікі.

    «У дзяцінстве шмат хто марыў адкрыць свой бар альбо радыё, – працягваюць яны. – Мы выбралі чырвоную пігулку. Дастаткова было сустрэцца толькі двум аднадумцам, каб дзіцячая фата-маргана здабыла фізічныя контуры. Некалькі месяцаў сышло на падрыхтоўку – і мы маем паўнавартасны эфір улюбёных кампазіцый, якія самі ахвотна слухаем, а таксама дзелімся імі з сябрамі».


    Зараз радыёстанцыя працуе ў рэжыме кругласутачнага джукбоксу, але з цягам часу плануюцца штотыднёвыя жанравыя рубрыкі, аўтарскія перадачы, інтэрв’ю з музыкамі, а таксама стрымы з вечарынак.

    А каб адчуць вайб жыўцом, радыё «Плато» запрашае 28 верасня на опэнінг-паці ў «Хуліган». За пульт устануць Stereobeaver і KorneJ, а таксама адмысловы госць з Літвы Justicious, які ведае пра сучасныя клубныя трэнды амаль усё.



    * Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

    Рейтинг:

    (1)
    Marketing.by