Навігацыйная прылада Waze загаварыла па-беларуску голасам вядомага вядучага радыё

Беларуская суполка карыстальнікаў Waze арганізавала лакалізацыю прылады, якая ў выніку загаварыла голасам вядомага радыёжурналіста Уладзіміра Трапянка.

Навігацыйная прылада Waze загаварыла па-беларуску голасам вядомага вядучага радыё

Большасць жыхароў Мінска адразу пазнае яго як «голас мінскага метрапалітэна». Перакладам займаліся самі кіроўцы пад куратарствам карыстальніка Olestas, лідэра суполкі. Увесь працэс заняў каля 5 месяцаў актыўнай працы, не улічваючы час на агучку, пошук і выбар актораў.

«Мы імкнемся зрабіць так, каб праграма была лакальнай. Нашыя карыстальнікі дапамагаюць сабраць інфармацыю, якая адпавядае мясцовым рэаліям. Мы неверагодна ўдзячныя за падтрымку беларускім кіроўцам — дзякуючы іх актыўнасці і з’явіўся пераклад на беларускаю мову. Мы з нецярплівасцю чакаем зваротнай сувязі ад карыстальнікаў!» — распавёў куратар беларускага перакладу.


Waze — бясплатны навігатар, які ў рэжыме рэальнага часу дазваляе сачыць за сітуацыяй на дарогах. Мапы ў навігатары цалкам ствараюць самі карыстальнікі. На сёння існуе 54 лакалізацыі Waze, сярод якіх цяпер з’явілася і беларуская мова. У праектах па перакладу ўдзельнічаюць больш за 700 перакладчыкаў з розных краін.

Усім, хто зацікаўлены ў паляпшэнні працы прылады, прапануюць запоўніць форму і далучыцца да развіцця супольнасці.

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

тэги

Waze

Рейтинг:

(1)
TVnews.by