Спектакль "Шабаны" Купалаўскага тэатра па рамане Альгерда Бахарэвіча пакажуць у прамым эфіры на VOKA
Спектакль «Шабаны» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 5 сакавіка ў 19:00 пакажуць у прамым эфіры на VOKA. Трансляцыя адбудзецца ў рамках спецыяльнага праекта відэасервіса да 100-га сезона найстарэйшага тэатра краіны, які праходзіць пры падтрымцы генеральнага партнёра – кампаніі А1.

«Шабаны» – спектакль па аднайменным рамане папулярнага беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча. Інсцэніроўку твора для пастаноўкі ў тэатры зрабіла рэжысёр Алена Ганум, для якой гэта была першая ўласная праца ў Купалаўскім. Атрымалася гісторыя пра маладога пісьменніка, які доўгі час пражыў у Германіі і вярнуўся на радзіму, маладую жанчыну Сафію, у якой раптоўна знік муж, а таксама пра мінскі мікрараён Шабаны і эміграцыю.
Галоўныя ролі выконваюць Аляксандр Паўлаў (Пісьменнік), Крысціна Дробыш (Сафія) і Павел Астравух (Даніла, малодшы брат зніклага мужа). Таксама ў спектаклі задзейнічаныя Павел Паўлюць, Кацярына Яворская, Дзмітрый Тумас, Наталля Качаткова, Мікалай Кучыц, Іван Кушнярук, Вікторыя Чаўлытка , Андрэй Дробыш.
«Шабаны» – ужо сёмы з анлайн-паказаў, што распачаліся на VOKA у верасні 2019 года. За гэты час дзякуючы спецыяльнаму праекту А1 і Купалаўскага тэатра ўпершыню адбыліся трансляцыі ўжо некалькіх знакавых пастановак: «Радзіва «Прудок», «Дзве душы», «Зямля Эльзы», «Людзі на балоце», «Вечар» і «Каханне як мілітарызм».
Прамы эфір 5 сакавіка будзе даступны з любой прылады і ў сетцы любога аператара па ўсёй Беларусі пасля аўтарызацыі ў мабільным прыкладанні VOKA ці на сайце voka.tv па нумары тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў. Паказ пачынаецца а 19-й.
Сачыце за самымі цікавымі падзеямі юбілейнага сезона разам з VOKA!

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: