Скінемся на будучыню беларускай Вікіпедыі

Фаланстэр распачынае кампанію па сбору сродкаў для праекта “Вікі-дапаможнік” на Талакошце з 18-га жніўня. Праект накіраваны на развіццё беларускай Вікіпедыі і пашырэнне ведаў на беларускай мове.

Скінемся на будучыню беларускай Вікіпедыі

Сёння шмат беларусаў ужывае Вікіпедыю, але только некаторые ведаюць пра ўсе функцыі і магчымасці энцыклапедыі. Як дадаць артыкул ці фотаздымак на Вікіпедыю? Як рэдагаваць ці дапаўняць артыкул? Хто такія вікі-рэдактары і што такое вікі-супольнасць? Хто і як можа кіраваць Вікіпедыяй?

Калі Вы задаецеся гэтым пытаннем, то Вы з’яуляецеся адным з многіх, хто жадае далучыцца да дзейнасці вікі-суполкі, але не можа знайсці адказы на гэтыя пытанні. Для ўсіх тых, хто жадае дапамагчы развіццю беларускамоўнай Вікіпедыі, ці проста жадае больш ведаць пра ўсе магчымасці анлайн-энцыклапедыі, мы распрацоўваем Вікі-дапаможнік.

Замовіць брашуру можна на сайце Талакошта.

Першым 10 чалавекам, якія кінуць грошы касмічная Вікі-дзяўчына прывязе (прынясе) брушуру асабіста!

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Рейтинг:

(1)