Стартуе маштабны IT-праект па ахопу беларускай мовай сфераў прафесійнай дзейнасці
Платформа say.by сумесна з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP), Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук, ActiveCloud і Арт-Сядзібай рыхтуецца да запуску маштабнага тэхналагічнага праекта «Мова прафесіі» па аўтаматызаваным навучанні камунікацыі на беларускай мове ў пэўнай прафесійнай сферы.
Праграма дазволіць патрэніравацца, папрактыкавацца і пацвердзіць веды размоўнай беларускай мовы сваёй прафесіі і, нават, атрымаць сертыфікат, падобна тым, што існуюць для замежных моў (аналаг TOEFL, IELTS, PTE).
Праект накіраваны на ўкараненне беларускай мовы ў карпаратыўную культуру, каб супрацоўнікі кампаній выдатна разумелі родную мову, а яшчэ лепш — гаварылі па-беларуску з кліентамі кампаніі і часцей карысталіся ёй з калегамі.
Мабільны дадатак даволі лёгка і зручна выкарыстоўваць пры навучанні. Заданні не вельмі складаныя і больш арыентаваныя на вывучэнне канкрэтных выразаў у адпаведных сферах дзейнасці. Напрыклад, трэба зачытаць услых кароткі тэматычны тэкст на беларускай мове, ці апісаць па-беларуску карцінку.
Для атрымання рэзультатаў выкарыстоўваюцца тэхналогіі штучнага інтэлекту — нейронавыя сеткі, якія будуць узбагачацца тысячамі гадзінаў беларускіх тэкстаў, начытаных валанцёрамі для ўзору правільнасці вымаўлення.
Вядуцца перамовы аб падтрымцы распрацоўкі праекта з буйнымі кампаніямі з банкаўскай сферы, рытэйлу, тэхналогій, галіны сувязі. Да праекту ўжо далучыліся піваварная кампанія Аліварыя, ActiveCloud, Jet BI, кавярня «Шпаркі Лось», стаматалагічная лякарня «Глорыя» і некаторыя іншыя.
Кампаніі, якія ўжываюць беларускую мову ў камунікацыі, атрымаюць лаяльнасць сваіх спажыўцоў і канкурэнтную перавагу. Акрамя таго, падтрымка роднай мовы — гэта яркі прыклад карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.
Падтрымаць стартап могуць беларускія кампаніі, а таксама неабыякавыя людзі, якія хочуць зрабіць яго рэальным не толькі для сваёй прафесіі, але і для ўсёй краіны ўвогуле.

«Калі прадпрыемствы Беларусі возьмуць на сябе адказнасць за беларускую мову, а мы, з нашага боку, створым неабходныя інструменты, як найлепшым чынам інтэграваць беларускую мову ў працэсы кампаніі, мы зможам атрымаць вялікі скачок у пашырэнні ўжывання жывой беларускай мовы. Выйсці на якасна новы ўзровень.
Акрамя таго, гэта штуршок у развіцці навукі ў распазнаванні беларускай размовы, нездарма мы робім гэты праект разам з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP). Для бясспрэчнай правільнасці падыходу ў ацэньванні будзе задзейнічаны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі — найлепшыя эксперты ў беларускай мове.
А самая галоўная асаблівасць праекта — гэта грунтоўнасць, своечасовасць і надзвычайная каштоўнасць для нашай краіны!» — кажа кіраўнік праекта Аляксандр Шастаковіч.
Акрамя таго, гэта штуршок у развіцці навукі ў распазнаванні беларускай размовы, нездарма мы робім гэты праект разам з Цэнтрам ведаў CLARIN па апрацоўцы беларускіх тэкстаў і маўлення (K-BLP). Для бясспрэчнай правільнасці падыходу ў ацэньванні будзе задзейнічаны Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі — найлепшыя эксперты ў беларускай мове.
А самая галоўная асаблівасць праекта — гэта грунтоўнасць, своечасовасць і надзвычайная каштоўнасць для нашай краіны!» — кажа кіраўнік праекта Аляксандр Шастаковіч.
Вядуцца перамовы аб падтрымцы распрацоўкі праекта з буйнымі кампаніямі з банкаўскай сферы, рытэйлу, тэхналогій, галіны сувязі. Да праекту ўжо далучыліся піваварная кампанія Аліварыя, ActiveCloud, Jet BI, кавярня «Шпаркі Лось», стаматалагічная лякарня «Глорыя» і некаторыя іншыя.
Кампаніі, якія ўжываюць беларускую мову ў камунікацыі, атрымаюць лаяльнасць сваіх спажыўцоў і канкурэнтную перавагу. Акрамя таго, падтрымка роднай мовы — гэта яркі прыклад карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.
Падтрымаць стартап могуць беларускія кампаніі, а таксама неабыякавыя людзі, якія хочуць зрабіць яго рэальным не толькі для сваёй прафесіі, але і для ўсёй краіны ўвогуле.
* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: