У Алісы з'явіліся беларускамоўныя казкі
Яндэкс запісаў для Алісы казкі на беларускай мове.
Укладваючы дзіця спаць, можна папрасіць: «Алиса, поставь сказку от Лявона Вольского» - і паслухаць народную казку «Баран бок абадран» у выкананні вядомага музыкі.
Акрамя «Барана» ў рэпертуары Алісы ёсць казка «Сляпы, глухі і бязногі» ў версіі Русі з праекта Shuma і «Піліпка-сынок»: музыкі з гурта NaviBand запісалі яе дуэтам. Усе артысты самі выбралі гісторыі, якія да іх бліжэй, і прачыталі так, як чыталі б уласным дзецям.
Паслухаць казкі па-беларуску можна ў разумных калонках Яндэкса: Станцыі і Станцыі Міні, а таксама ў дадатку Яндэкс для iOS і Android, у браўзеры, навігатары і іншых прыладах і дадатках Яндэкса, дзе ёсць Аліса. Разам з беларускімі Аліса ведае больш за сотню казак на рускай мове. Некаторыя з іх расказваюць расійскія зоркі: Алёна Далецкая, Таццяна Лазарава, Антон Камолаў і іншыя.

«Казкі Алісы слухаюць усёй сям'ёй, а некаторыя дарослыя любяць іх нават больш, чым дзеці, - кажа дырэктар па развіцці Яндэкса ў Беларусі Яўген Лашкевіч. - Народныя казкі расказваюць пра ўзаемадапамогу, смеласць, дабрыню, справядлівасць - і мы вельмі рады, што цяпер у Беларусі іх будуць слухаць на роднай мове».
Паслухаць казкі па-беларуску можна ў разумных калонках Яндэкса: Станцыі і Станцыі Міні, а таксама ў дадатку Яндэкс для iOS і Android, у браўзеры, навігатары і іншых прыладах і дадатках Яндэкса, дзе ёсць Аліса. Разам з беларускімі Аліса ведае больш за сотню казак на рускай мове. Некаторыя з іх расказваюць расійскія зоркі: Алёна Далецкая, Таццяна Лазарава, Антон Камолаў і іншыя.
* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: