Дабрачыннасць, камунікацыі, урбаністыка: паспяховыя жанчыны з Аўстрыі падзеляцца сваім вопытам з беларускамі ў эфіры VOKA

  • 31.03.2021, 19:28
  • 1 481
  • Спецыяльна для беларускіх гледачоў 3 красавіка тры госці з Аўстрыі правядуць прамы эфір GRL PWR і на прыкладах асабістых дасягненняў абмяркуюць тэму жаночага лідарства ў прафесіі. Анлайн-сустрэча адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Аўстрыі ў Беларусі ў рамках адукацыйнай праграмы праекта «Першыя». Бясплатная трансляцыя пачнецца аб 11-й гадзіне на відэасэрвісе VOKA і будзе даступнай для ўсіх жадаючых.

    Дабрачыннасць, камунікацыі, урбаністыка: паспяховыя жанчыны з Аўстрыі падзеляцца сваім вопытам з беларускамі ў эфіры VOKA

    У якасці ўдзельніц адукацыйнай праграмы замежныя госці запрошаныя ўпершыню. Гэта тры жанчыны, добра вядомыя ў сферы бізнесу, грамадскай дзейнасці і дабрачыннасці: Ульрыка Хаслаўэр – уладальніца і кіруючы дырэктар Compact Electric – кампаніі, якая спецыялізуецца на вырабе тэхнікі для галіны бяспекі працы, а таксама прамысловасці і гандлю; Сільвія Ага-Шантль – бізнес-трэнер, спецыяліст і коўч па камунікацыях, Прэзідэнт Асацыяцыі Нямецкамоўных Спікераў; Габрыэла Домшыц – топ-менеджар і юрыст, якая шмат гадоў кіравала кампаніяй Wiener Stadtwerke, што адказвае за развіццё інфраструктуры Вены, а ў цяперашні час прэзідэнт найбуйнейшай венскай грамадскай валанцёрскай арганізацыі.

    «Мы вельмі рады магчымасці перадаць аўстрыйскі вопыт і пазнаёміць беларусаў з выбітнымі жанчынамі, якія так шмат зрабілі для бізнесу, дабрачынных фондаў і сацыяльных праектаў нашай краіны. Кожная з іх прайшла ў сваёй прафесіі вялікі і цікавы шлях, таму такі прыклад можа быць карысны людзям самага рознага ўзросту, якія імкнуцца дасягнуць поспеху ў сваёй справе», – падкрэсліла Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізія Вергётэр.

    Выступленні спікераў будуць суправаджацца перакладам на беларускую мову.

    «Мэта адукацыйнай праграмы нашага праекта заключаецца ў тым, каб паказаць на канкрэтных прыкладах, як адна ідэя мяняе да лепшага жыццё многіх людзей. Таму кожны раз мы запрашаем спікераў, якія могуць натхніць іншых асабістым прыкладам. Але яшчэ ніколі раней у нас не было замежных гасцей такога ўзроўню, як зараз, таму мерапрыемства ўнікальнае і будзе цікавым не толькі школьнікам, для якіх праводзіцца праект «Першыя». Акрамя таго, гэтым разам мы вырашылі падкрэсліць важнасць тэмы гендэрнай роўнасці на сусветнай сцэне, таму невыпадкова нашы госці – гэта тры вядомыя і паспяховыя жанчыны, якія прынялі наша запрашэнне падзяліцца сакрэтамі поспеху з беларускай аўдыторыяй», – адзначыў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

    * Наш канал в Telegram - @tvnews_by

    * Мы в "Яндекс.Новостях" - подпишись!


    * Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

    Рейтинг:

    (1)
    TVnews.by