Viber аб'яўляе аб лакалізацыі дадатка і конкурсе сцікераў для беларускіх ілюстратараў
Viber, адзін з вядучых сусветных дадаткаў для абмену паведамленнямі, аб'яўляе аб хуткім запуску поўнафункцыянальнай беларускай версіі папулярнага мэсэнджару. У гонар гэтага абнаўлення кампанія запускае конкурс па распрацоўцы спецыяльнага сцікерпака сярод беларускіх ілюстратараў. Пераможца атрымае званне «Афіцыйны дызайнер Viber у Беларусі» і галоўны прыз у памеры 6 тысяч беларускіх рублёў.
Конкурс для ілюстратараў «Viber па-беларуску» стартуе 17 красавіка і будзе складацца з некалькіх этапаў. Каб стаць удзельнікам, неабходна да
10 мая падаць заяўку, якая будзе ўключаць:
Журы разгледзіць усе праекты ўдзельнікаў і назаве 20 лепшых, якія будуць далей змагацца за галоўны прыз. У судзействе конкурсу прымуць удзел вядомы беларускі ілюстратар Міця Післяк, 2D мастак Элеанора Ржэуская, грамадскі актывіст Антон Матолька, прадстаўнікі Viber, у тым ліку - крэатыўны дырэктар аддзела па стварэнні сцікераў Алон Барада. Фіналісты прадставяць свае работы 16 мая ў мінскім офісе Viber.
Экспертнае журы ацэніць арыгінальнасць і крэатыўнасць, адзінства стылю і якасць малюнкаў, а таксама ўменне прадставіць публіцы ўласную канцэпцыю. У выніку журы сфарміруе шорт-ліст з 5 лепшых работ. Пераможца конкурсу будзе абраны шляхам "народнага галасавання" - апытання ў суполцы Viber Беларусь. Акрамя тытула і грашовага прыза, удзельнік, які заняў першае месца, атрымае магчымасць папрацаваць са студыяй дызайну Viber і запусціць на пляцоўцы свой уласны сцікерпак.
Уся актуальная інфармацыя аб праекце "Viber па-беларуску" (навіны, анонсы і вынікі галасавання) будзе публікавацца ў афіцыйнай суполцы Viber Беларусь. Больш падрабязна з умовамі конкурсу і патрабаваннямі да стварэння сцікераў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Viber. Заяўкі на ўдзел прымаюцца на пошту belsticker@viber.com да 10 мая ўключна.

- апісанне канцэпцыі пака і яго назву;
- тры намаляваных каляровых сцікера.

«Беларусь для нас асаблівы рэгіён. Viber з'яўляецца самым папулярным дадаткам для абмену паведамленнямі ў краіне. У Мінску і Брэсце знаходзяцца два нашых буйных цэнтра даследаванняў і распрацоўкі. Таму мы рады, што маем магчымасць умацаваць сувязь паміж Беларуссю і Viber», - каментуе Джамел Агауа, генеральны дырэктар Viber.
Уся актуальная інфармацыя аб праекце "Viber па-беларуску" (навіны, анонсы і вынікі галасавання) будзе публікавацца ў афіцыйнай суполцы Viber Беларусь. Больш падрабязна з умовамі конкурсу і патрабаваннямі да стварэння сцікераў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Viber. Заяўкі на ўдзел прымаюцца на пошту belsticker@viber.com да 10 мая ўключна.
* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: