Bolt узмацняе сваю прысутнасць у Беларусі і анансуе істотныя інвестыцыі

Bolt, вядучая еўрапейская транспартная платформа, аб'яўляе аб намеры істотна пашырыць свае інвестыцыі ў Беларусі для прадастаўлення даступнага і зручнага гарадскога транспарту яшчэ большай колькасці карыстальнікаў. Чаканы аб'ём укладанняў як мінімум у некалькі мільёнаў еўра дазволіць Bolt задаволіць патрэбы як кіроўцаў-партнёраў, так і пасажыраў, надаючы асаблівую ўвагу павышэнню якасці паслуг і экспансіі ў большую колькасць гарадоў на працягу наступных месяцаў.

Bolt узмацняе сваю прысутнасць у Беларусі і анансуе істотныя інвестыцыі

«У 2020 годзе колькасць нашых кліентаў па ўсім свеце амаль падвоілася, і мы працягваем расці, дасягнуўшы ў гэтым годзе выніку ў 75 мільёнаў карыстальнікаў у 45 краінах і 300 гарадах, уключаючы Мінск. Сёння мы заяўляем аб намеры дадаць яшчэ больш перадавых тэхналогій і вопыту Bolt у сталіцы Беларусі, а неўзабаве і ў іншых гарадах», – адзначыў Эван Лябедзін, адказны за развіццё транспартнай платформы Bolt у Беларусі.

Дзякуючы інвестыцыям з боку кампаніі цяперашнія і будучыя кіроўцы, якія супрацоўнічаюць з Bolt, пры мінімальным памеры камісіі сэрвісу атрымаюць поўны спектр пераваг платформы – не толькі адсутнасць мінімальнай колькасці гадзін і гнуткасць у працы, але і доступ да дадатку Bolt Driver са зручным інтэрфейсам, а таксама аператыўную падтрымку каманды Bolt. Акрамя таго, нарошчванне прысутнасці Bolt у Беларусі зробіць рынак больш канкурэнтаздольным і, як вынік, павялічыць даходы вадзіцеляў. Для іх гэта азначае большы кантроль над сваім часам і больш эфектыўную працу.

За апошнія пару месяцаў дадатак Bolt прайшоў некалькі этапаў абнаўленняў, якія дазволілі павысіць яго бяспеку і дадаць мноства новых функцый, сярод якіх і доўгачаканыя безнаяўныя плацяжы ў самім дадатку. Перад замовай паездкі дадатак паказвае яе прыблізны кошт, а пасля замовы – імя кіроўцы і мадэль аўтамабіля. Пасажыры таксама могуць ацэньваць вадзіцеляў і тым самым рабіць свой унёсак у пастаяннае паляпшэнне якасці паслуг, якія прадстаўляюцца вадзіцелямі-парнёрамі Bolt. Зручнасць паступова павысіцца і дзякуючы праграме брэндынгу аўтамабіляў: зараз пасажыры змогуць лёгка знайсці свайго кіроўцу сярод іншых. Акрамя таго, новыя карыстальнікі Bolt атрымаюць зніжку ў памеры 70% на першыя тры паездкі (не больш за 5 рублёў), а ўжо зарэгістраваныя – зніжку да 50% на пяць паездак (максімальны памер разавай зніжкі – 3,5 беларускіх рублі).

«Наша місія – зрабіць гарадскі транспарт больш зручным і даступным для жыхароў. Мы імкнемся прапанаваць разумныя кошты для пасажыраў і добры заробак для кіроўцаў у Мінску і іншых гарадах, у якіх плануем запусціцца ў бліжэйшыя месяцы. Гэта важны этап ў нашай дзейнасці – мы распачынаем новую главу», –­­ адзначыў Эван Лябедзін, падводзячы вынікі абнаўленняў.

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

тэги

Bolt

Рейтинг:

(5)
Ecopress.by   
21vek  BY