На экране | Беларусь | Мультсерыял VOKA "Марыля. У пошуках дзіўнікаў" зараз даступны і на "Кінапоiску"
Мультсерыял VOKA "Марыля. У пошуках дзіўнікаў" зараз даступны і на "Кінапоiску"12.06.2025 |
З 1 чэрвеня мультфільм аб прыгодах непаседы Марылі і яе сяброў можна паглядзець на "Кінапоiску".![]() Нагадаем, прэм'ера арыгінальнага мультсерыяла VOKA «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту – гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім падабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох серый дзяўчынка сустракае міфічных істот, даведваецца пра розныя сусветы і перажывае шмат незвычайных падзей. У працягу мультсерыяла Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, таму што сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару. Як Марыля верне Алесю чалавечае аблічча і спыніць Зло, можна даведацца ў новых серыях. Вернуться назад |