VOKA выпусціў працяг мультсерыяла "Марыля. У пошуках дзіўнікаў"

  • 07.03.2024, 19:34
  • 1 828
  • Відэасэрвіс VOKA выпусціў працяг свайго першага мультсерыяла «Марыля. У пошуках дзіўнікаў», знятага па матывах беларускай народнай казкі «Не сіла, а смеласць». Для ўсіх жадаючых на платформе ўжо бясплатна даступныя восем новых эпізодаў.

    VOKA выпусціў працяг мультсерыяла "Марыля. У пошуках дзіўнікаў"

    Прэм'ера арыгінальнага мультсерыяла VOKA «Марыля. У пошуках дзіўнікаў» адбылася ў 2023 годзе. У цэнтры сюжэту – гісторыя маленькай фантазёркі Марылі, якая марыць усім падабацца, але людзі яе чамусьці не заўважаюць. Разам з адзіным сябрам Алесем на працягу першых чатырох серый дзяўчынка сустракае міфічных істот, даведваецца пра розныя сусветы і перажывае шмат незвычайных падзей.

    У працягу мультсерыяла Марыля сутыкаецца з сапраўдным Злом. З кожным днём яно становіцца мацнейшым, таму што сілкуецца дрэннымі эмоцыямі і ўчынкамі людзей, а затым яшчэ і ператварае сябра дзяўчынкі ў пачвару. Як Марыля верне Алесю чалавечае аблічча і спыніць Зло, можна даведацца ў новых серыях на сайце voka.tv або ў прыкладанні VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога мабільнага аператара Беларусі.

    Кожны эпізод доўжыцца ад шасці да шасці з паловай хвілін і даступны да прагляду на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

    Мультсерыял «Марыля. У пошуках дзівосаў» з'яўляецца часткай праекта «CINEVOKA-Кіно па-беларуску», дзякуючы якому ў аднайменным раздзеле на відэасэрвісе сабрана больш за 100 фільмаў і серыялаў на беларускай мове – ад галівудскіх блокбастараў да японскага анімэ.

    * Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

    Рейтинг:

    (12)
    TVnews.by