Дакументальны фільм "Гаворкі Беларусі" на VOKA: да Дня роднай мовы

  • 19.02.2021, 11:26
  • 1 382
  • 19 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы на VOKA выйшаў дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі». Усе ахвотныя могуць бясплатна паглядзець яго ў любым пункце свету. Пасля прэм’еры ён застанецца ў медыятэцы відэасэрвісу.

    Дакументальны фільм "Гаворкі Беларусі" на VOKA: да Дня роднай мовы

    У фільме выкарыстаны пераважна матэрыялы, якія здымаліся падчас экспедыцый для спецпраекта A1 і Onliner «Мова: як гаворыць краіна», але яшчэ не публікаваліся раней. Кожны з яго выпускаў быў прысвечаны дыялектам розных рэгіёнаў нашай краіны: Міншчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, а таксама Усходняга і Заходняга Палесся.

    Фільм «Гаворкі Беларусі» не толькі даступна і проста расказвае пра адрозненні і адметнасці беларускіх дыялектаў, але і можа выкарыстоўвацца ў якасці відэадапаможніка для выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў, у якіх няма магчымасці ездзіць у экспедыцыі па ўсёй Беларусі для вывучэння дыялектаў.

    Сцэнарый напісаны Вадзімам Шклярыкам – кандыдатам філалагічных навук і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Відэа знята Аляксеем Марозавым і Аляксеем Носавым. Аўтар анімацыі – Кірыл Стаселька. Закадравы тэкст агучыў Андрэй Мар’янаў. За тэхнічную падтрымку і арганізацыйныя пытанні адказвала Марыя Іванова.

    Фільм «Гаворкі Беларусі» бясплатна даступны ўсім ахвотным на сайце voka.tv і ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады ў сетцы любога аператара. Патрабуецца толькi аўтарызацыя па нумары тэлефона.



    * Наш канал в Telegram - @tvnews_by

    * Мы в "Яндекс.Новостях" - подпишись!


    * Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

    Рейтинг:

    (3)
    TVnews.by