Радио | Беларусь | Радыёстанцыя "Сталіца" адзначыла 15-годдзе
Радыёстанцыя "Сталіца" адзначыла 15-годдзе24.09.2013 |
![]() Пазыўныя “Сталіцы” ўпершыню прагучалі ў эфіры 21 верасня 1998 года. З моманту свайго заснавання радыёстанцыя прытрымліваецца прынцыпу “Радыё “Сталіца” - наша радыё”. “Сталіца” сёння - гэта кваліфікаваныя спецыялісты, калектыў аднадумцаў, якія знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку. У эфір выходзяць 33 аўтарскія праекты, 20 працэнтаў з якіх – інфармацыйна-аналітычныя, 30 – культурна-пазнавальныя і 50 працэнтаў – музычныя праграмы. Многія аўтарскія праекты радыёстанцыі адзначаны граматамі і дыпломамі рэспубліканскіх творчых конкурсаў. “Радыё “Сталіца” – дзяржаўная беларускамоўная радыёстанцыя, якая адпавядае запытам сучаснага радыёслухача. Гэта навіны, дыскусіі, сацыяльныя праекты, гісторыі пра людзей і падзеі, сустрэчы ў прамым эфіры з цікавымі суразмоўцамі, зоркамі эстрады. Дарэчы, i музычны рэпертуар “Сталіцы” вельмі разнастайны”, – падкрэсліў дырэктар радыёстанцыі Алег Міхалевіч. 21 верасня ў святочным эфіры будзе шмат падарункаў для слухачоў: віншаванні ад зорак беларускай і расійскай эстрады, конкурсы і віктарыны па гісторыі радыёстанцыі, пераможцы якіх атрымаюць прыемныя прэзенты. Акрамя таго, напярэдадні юбілею ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!” на тэлеканале “Беларусь 1” пачала выходзіць рубрыка “Беларусам – пра Беларусь”, падрыхтаваная сумесна з супрацоўнікамі радыё “Сталіца”. Радыё “Сталіца” штодня гучыць у эфіры 24 гадзіны на ўльтракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазоне на 105,1 (Мінск), а з 18.00 да 19.00 з панядзелка па суботу па правадной сетцы (горад Мінск і Мінская вобласць). Вернуться назад |