Беларускія мастакі і ілюстратары намалююць партрэты абанентаў life:)
Мабільны аператар life:) перавядзе сухую статыстыку мабільных звычак сваіх карыстальнікаў у мастацкія партрэты і ўпершыню пакажа беларусам, як выглядаюць розныя тыпажы абанентаў аператара. Нестандартную ідэю падтрымаў Беларускі саюз мастакоў.
Кожны дзень 1,2 мільёна беларусаў карыстаюцца паслугамі life:). За гэтай лічбай стаяць рэальныя людзі, якія размаўляюць па тэлефоне з блізкімі, “сёрфяць” у інтэрнэце, камунікуюць з сябрамі ў сацсетках, спампоўваюць карысныя дадаткі і гуляюць у любімыя гульні.
life:) вывучыў мабільныя звычкі сваіх абанентаў: працягласць размоў, колькасць адпраўленых SMS, штодзённы аб’ём выкарыстанага трафіка і іншыя паказчыкі. На аснове гэтых лічбаў цалкам можна скласці статыстычны партрэт абанента. Але аператар вырашыў пайсці далей – убачыць свайго карыстальніка не проста ў выглядзе набору лічбаў, а стварыць яго вобраз, набліжаны да рэальнасці. Дапамагчы ўвасобіць ідэю запрасілі прафесійных мастакоў і ілюстратараў.
– Кожны абанент – важны і асаблівы для нас чалавек. Гэта жыхары вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак, мужчыны і жанчыны, школьнікі і студэнты, спецыялісты і прадпрымальнікі і многія іншыя, – каменціруе кіраўнік маркетынгавых камунікацый life:) Анастасія Тагіль. – У нейкі момант мы задумаліся, што хочам паказаць унікальнасць сваіх абанентаў усім беларусам. Так нарадзілася думка прапанаваць мастакам увасобіць лічбавыя звычкі ў карцінах.
Аператар падрыхтаваў шэсць апісанняў сваіх абанентаў па розных характарыстыках. Мастакам трэба будзе адлюстраваць самага адданага, самага прасунутага, сама маўклівага і, наадварот, – самага гаваркога, а яшчэ таго, хто больш за астатніх спампоўвае. Усё гэта розныя тыпажы са сваімі мабільнымі звычкамі: хтосьці не робіць ні аднаго званка ў месяц, а нехта за гэты ж перыяд у сярэднім нагаворвае па мабільным больш за 286 гадзін. Адзін тыпаж вымярае сваю актыўнасць у інтэрнэце тэрабайтамі, другому дастаткова 4,5 ГБ.
Шэсць апісанняў – шэсць партрэтаў. Задача складаная, але цікавая. Асобы, міміка, адзенне, прычоскі, аксесуары – усё гэта мастакі намалююць з улікам мабільных звычак карыстальнікаў розных груп.
– Нас вельмі натхніла ідэя паўдзельнічаць у такім незвычайным праекце, – адзначае Наталля Шаранговіч, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў. – Падобнага вопыту ў нас раней не было. Задача цікавая, бо канчатковы вобраз абанента народзіцца дзякуючы творчаму ўяўленню. Усе партрэты атрымаюцца асаблівымі, майстры будуць працаваць кожны ў сваёй аўтарскай тэхніцы.
– Для любога мастака такая задача – своеасаблівы выклік. Перад пачаткам працы мы атрымаем толькі лічбы, дзякуючы якім у галаве і на палатне народзіцца фінальны вобраз абанента. Што гэта будуць за людзі? Як яны выглядаюць? У што апрануты? Чым жывуць? Чым захапляюцца? Усё гэта мы даведаемся дзякуючы творчаму пошуку, – каменціруе мастак Усевалад Швайба.
У праекце прымуць удзел беларускія мастакі і ілюстратары Павел Амялюсік, Леанід Несцярук, Сяргей Савіч, Аляксандра Страшко, Вадзік Фін Цішчанка і Усевалад Швайба. Карціны плануецца прэзентаваць восенню.

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.
Рейтинг: