"Беларускі партызан" аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by

Партал «Беларускі партызан» аднавіў працу, змяніўшы дамен *.org на *.by.

"Беларускі партызан" аднавіў працу, зарэгістраваўшыся ў зоне *.by

Пра гэта паведамляецца ў рэдакцыйным звароце:

«Беларускі партызан вярнуўся. З адкрытым забралам. У даменнай зоне by. Мы, вядома, маглі трохі змяніць назву, маглі выкарыстоўваць іншае, але вельмі падобнае даменнае імя. Але мы не хочам гуляць у дурную гульню ва «ўцякай-наганяй», якую прапануе ўлада, калі без тлумачэння прычын і без усялякага папярэджання блакуе незалежныя інфармацыйныя рэсурсы».


Нагадаем, доступ да сайта быў абмежаваны 14 лістапада рашэннем Міністэрства інфармацыі.
Источник:Наша Нiва

* Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Рейтинг:

(0)